Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 41 человек

МО классных руководителей

Дата: 10 ноября 2021 в 16:06, Обновлено 11 ноября 2021 в 11:46

План работы метадычных аб’яднанняў

класных кіраўнікоў

ДУА “Грабенская базавая школа Пухавіцкага раёна”

на 2021/2022 навучальны год

Метадычнае аб’яднанне №1

Тэма: Асаблівасці арганізацыі і планавання сацыяльнай, ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2021/2022 навучальным годзе

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Тэрмін правядзення: жнівень

Парадак дня

1. Аналіз работы метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў за 2020/2021 навучальны год.

2. Вывучэнне метадычных рэкамендацый МА Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе»

3.Задачы школы, асноўныя напрамкі выхаваўчай работы

4. Зацвярджэнне плана работы МА класных кіраўнікоў на 2021/2022 навучальны год.

Метадычнае аб’яднанне №2

Тэма: Прафесійнае самавызначэнне навучэнцаў.

Мэта: павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка пры арганізацыі прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі.

Форма правядзення: семінар-практыкум

Тэрмін правядзення: снежань

Парадак дня

1.Сістэма работы па прафарыентацыі вучняў.

2.Праблема прафесійнага самавызначэння асобы.

3.Класная гадзіна па тэме пасяджэння метадычнага аб'яднання

Метадычнае аб’яднанне №3

Тэма: Культурна-дасугавая дзейнасць як фактар сацыялізацыі асобы вучня

Форма правядзення: канферэнцыя ідэй

Тэрмін правядзення: люты

Парадак дня

 1. Выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій у арганізацыі і правядзенні выхаваўчай работы.

2.Дасугавая дзейнасць як сродак сацыялізацыі падлеткаў.

3.Віды прафілактычнага ўліку. Работа класных кіраўнікоў з навучэнцамі па прафілактыцы правапарушэнняў.

4.Роля мерапрыемстваў 6-га школьнага дня ў фарміраванні культуры вольнага часу дзяцей і моладзі

Метадычнае аб’яднанне №4

Тэма: Роля школы і сям’і ў далучэнні дзяцей і падлеткаў да здаровага ладу жыцця, каштоўнаснага стаўлення да свайго здароўя.

Форма правядзення: творчая гасцёўня

Тэрмін правядзення: май

Парадак дня

1.Роля класнага кіраўніка ў фарміраванні ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, каштоўнасных адносін да свайго здароўя.

2.Супрацоўніцтва сям’і, школы і соцыума ў выхаванні здаровай гарманічнай асобы.

3. Праблемы фарміравання ў вучняў каштоўнасных адносін да здароўя і здаровага ладу жыцця

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.